Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеўская гарадзкая рада прыняла рашэньне дэмантаваць усе камуністычныя сымбалі з будынкаў і збудаваньняў камунальнай уласнасьці да 24 жніўня — Дня незалежнасьці Ўкраіны.

Да камуністычнай сымболікі, што падлягае дэмантажу, украінскія дэпутаты аднесьлі «любыя выявы галоўнай дзяржаўнай эмблемы былога Савецкага Саюзу „Серп і молат“ і любыя выявы Ўладзіміра Леніна». Кіеўская рада даручыла дэпартамэнту камунальнай уласнасьці скласьці пералік аб’ектаў, на якіх разьмешчаная такая сымболіка, а таксама графікі яе дэмантажу да 24 жніўня. Да канца сакавіка наступнага году на гэтых месцах павінна быць усталяваная дзяржаўная сымболіка Ўкраіны.

Сярод дзеячоў мастацтва ўзьнікла ініцыятыўная група, якая хоча захаваць мазаічныя пано ў кіеўскім мэтро, бо адносіць іх да твораў мастацтва, узораў савецкага мадэрнізму. Мастакі напісалі ў сувязі з гэтым ліст мэру Кіева Віталю Клічко і папрасілі стварыць незалежную экспэртную камісію, якая б ацаніла мастацкія вартасьці мазаік.

9 красавіка сёлета Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон, які асуджае камуністычны і нацыянал-сацыялістычны таталітарныя рэжыму ва Ўкраіне і забараняе прапаганду іх сымбаляў. Нягледзячы на тое, што кіраўнік дзяржавы пакуль не падпісаў дакумэнт, улады на месцах фактычна ўжо прыступілі да выкананьня яго нормаў. Паводле закону таксама будуць замененыя ўсе савецкія назвы населеных пунктаў, вуліц і плошчаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG