Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: На тэрыторыі Ўкраіны знаходзіцца 11 тысяч расейскіх вайскоўцаў


Пятро Парашэнка на вайсковых вучэньнях 11 траўня 2015 году

Пятро Парашэнка на вайсковых вучэньнях 11 траўня 2015 году

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што на ўсходзе Ўкраіны знаходзіцца 11 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію нямецкаму каналу ZDF.

Паводле Парашэнкі, расейскія войскі знаходзяцца на тэрыторыі Ўкраіны, нягледзячы на менскія пагадненьні, якія прадугледжваюць спыненьне агню, адвод цяжкай тэхнікі, вывад усіх расейскіх войскаў з тэрыторыі Ўкраіны, а таксама ўстанаўленьне кантролю над межамі пад маніторынгам АБСЭ.

Кіраўнік украінскай дзяржавы адзначыў, што ня бачыць ваеннага шляху ўрэгуляваньня канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

Напярэдадні камандаваньне антытэрарыстычнай апэрацыі заявіла пра амаль 9000 расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Ўкраіны.

Расея працягвае адмаўляць сваю датычнасьць да падзей на ўсходзе Ўкраіны і прысутнасьць там сваіх вайскоўцаў і тэхнікі, пра што заяўляюць Кіеў і Захад.​

XS
SM
MD
LG