Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічныя паказчыкі ЭАЭС падаюць


Саміт ЭАЭС
Саміт ЭАЭС

Насуперак чаканьням, эканамічнае аб’яднаньне чатырох краін у эўразійскую супольнасьць прыводзіць не да паляпшэньня, а да пагаршэньня сытуацыі.

За першыя тры месяцы 2015 году самы высокі тэмп росту прамысловай вытворчасьці сярод краін Эўразійскага эканамічнага саюзу прадэманстравала Армэнія. Пры гэтым прамысловая вытворчасьць у Беларусі і Расеі ўпала.

Пра гэта сьведчыць статыстыка, апублікаваная на сайце Эўразійскай эканамічнай камісіі.

У студзені-сакавіку прамысловая вытворчасьць у Армэніі вырасла на 2%, у Казахстане – на 0,6%. У Беларусі прамысловая вытворчасьць зьнізілася на 7,3%, у Расеі – на 0,4%.

Цікава, што аб'ём прамысловай вытворчасьці Кыргызстану, які знаходзіцца ў працэсе далучэньня да ЭАЭС, вырас на 20,9%.

Па большасьці сацыяльна-эканамічных паказчыкаў у студзені-сакавіку 2015 году краіны ЭАЭС дэманстравалі нэгатыўную дынаміку.

Спажывецкія цэны вырасьлі ва ўсіх краінах ЭАЭС, прычым у Беларусі на 4,9%, а ў Расеі – на 7,4%. Цэны на прамысловыя тавары вырасьлі ў Беларусі на 7,4%, а ў Расеі – на 9,2%.

Аб'ём грузаабароту ўпаў ва ўсіх чатырох краінах, аб'ём пасажыраабароту і аб'ём будаўнічых работ ўпалі паўсюль, акрамя Казахстану.

Інвэстыцыі ў асноўны капітал у Расеі ўпалі на 6%, у Беларусі – на 1,1%. Абарот розьнічнага гандлю ў Расеі зьнізіўся на 6,7%, у Армэніі – на 6,6%.

Адзіны паказчык, па якім рост прадэманстравалі ўсе чатыры краіны ЭАЭС – гэта аб'ём вытворчасьці сельскагаспадарчай прадукцыі. Прычым самы высокі рост тут у Беларусі – 5,1%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG