Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дарадцамі ў справе рэформаў ва Ўкраіне будуць Більт, Маккейн і Брок


Карл Більт і Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Карл Більт і Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зацьвердзіў палажэньне аб дарадчай міжнароднай радзе рэформаў і яе пэрсанальны склад.

Указ апублікаваны на сайце кіраўніка дзяржавы.

Паводле ўказу, узначальвае раду экс-прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

У склад рады таксама ўвайшлі: былы міністар замежных спраў Швэцыі Карл Більт, старшыня камітэту Эўрапейскага парлямэнту па замежных справах Эльмар Брок, экс-прэм’ер-міністар Славаччыны Мікулаш Дзурында, экс-прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс, сэнатар ЗША Джон Маккейн, старшы навуковы супрацоўнік Інстытуту міжнароднай эканомікі Пэтэрсана (ЗША) прафэсар Андэрс Ослунд і сябра Эўрапейскага парлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі.

Дарадчая міжнародная рада рэформаў — кансультатыўны орган пры ўкраінскім прэзыдэнце. Яе асноўная задача — падаваць прапановы і рэкамэндацыі дзеля правядзеньня ва Ўкраіне рэформаў на аснове найлепшага міжнароднага вопыту.

XS
SM
MD
LG