Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Закрытая прэм’ера «Авеля» ў Канах


Фота: Сяргей Ждановіч

Фота: Сяргей Ждановіч

Сёньня ў Канах на францускім Лазурным узьбярэжжы пачынаецца 68-ы міжнародны кінафэстываль, які патрывае да 24 траўня.

Сёньня ў Канах на францускім Лазурным узьбярэжжы пачынаецца 68-ы міжнародны кінафэстываль, які патрывае да 24 траўня.

У галоўным конкурсе фэстывалю за «Залатую Пальму» будуць змагацца 19 карцінаў. Сярод іх — фільмы амэрыканскіх, францускіх, італьянскіх, японскіх, дацкіх і вугорскіх рэжысэраў.

Сёлетняе журы фэстывалю ўзначальваюць амэрыканскія браты-рэжысэры Джоэл і Этан Коэны.

Якраз сёньня ў Канах мае адбыцца прэм’ерны паказ (закрыты для публікі) нашумелага ў Беларусі фільму «Авель» (вядомага таксама пад назвамі «Мы браты» і «Код Каіна»).



Фота: Сяргей Ждановіч

У 2012 фільм «У тумане», зьняты Сяргеем Лазьніцам паводле аповесьці Васіля Быкава, быў уганараваны прызам міжнароднай фэдэрацыі кінакрытыкі FIPRESCI.

У тым самым годзе на Канскім фэстывалі па-за конкурсам паказваўся фільм «Жыве Беларусь!», суаўтарам сцэнару якога быў наш рэдакцыйны калега Франак Вячорка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG