Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Казахстанскі Коля?


У расейскім інтэрнэце параўноўваюць Лукашэнку і Назарбаева. Ці ёсьць паміж імі нейкія падабенствы?

Расказвае журналіст апазыцыйнай казаскай газэты «Рэспубліка» Аляксей Ціханаў:

«Самае нечаканае падабенства, якое праявілася цягам апошніх месяцаў. Ужо некалькі гадоў, не сакрэт, вядома, што ў Назарбаева некалькі жонак. Больш за ўсё цікавіць трэцяя, таму што ў яе быў сын. Гэта адзіны сын Нурсултана Абішавіча на фоне вялікай колькасьці дачок.

Мы заўсёды сьмяяліся, калі бачылі, як прэзыдэнт Беларусі дэманструе маленькага хлопчыка. Нядаўна, праглядаючы хакейны матч, я заўважыў, што апэратар паказвае нам Нурсултана Абішавіча у кампаніі зь нейкім маленькім хлопчыкам. Я зразумеў, што ён хоча паказаць яго гораду і сьвету, так, як рабіў гэта Лукашэнка ў свой час.

Я падумаў, яны неяк абменьваюцца досьведам на ўзроўні інтэрпэрсанальным? Нават школу пабудавалі для яго, напоўнілі яе рознымі вучнымі, але зрабілі яе адмыслова пад гэты праект. І я зразумеў, што склалася тая самая сытуацыя. Напэўна, гэта сьведчыць пра падабенства гэтых рэжымаў».

XS
SM
MD
LG