Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар абароны КНДР расстраляны за тое, што задрамаў


Міністар абароны КНДР Хён Ён Чхоль
Міністар абароны КНДР Хён Ён Чхоль

Паўночнакарэйскі дыктатар працягвае чысткі ў сваім асяродзьдзі.

У Паўночнай Карэі пакараны сьмерцю міністар абароны краіны Хён Ён Чхоль. Пра гэта ў сераду намесьнік дырэктара разьведвальнай службы Паўднёвай Карэі паінфармаваў парлямэнт краіны, перадае паўднёвакарэйскае агенцтва «Ёнхап».

Пакараньне ў прысутнасьці сотняў спэцыяльна запрошаных гасьцей адбылася 30-га красавіка. Хён Ён Чхоль быў расстраляны з супрацьпаветранай зброі. Яго злачынства – неляяльнасць вярхоўнаму правадыру – заключалася нібыта ў тым, што міністар задрамаў на мерапрыемстве, на якім прысутнічаў Кім Чэн Ын.

Пацьверджаньня гэтых зьвестак зь незалежных крыніц няма.

Хён Ён Чхоль уваходзіў у лік найбліжэйшых паплечнікаў Кім Чэн Ына. У сьнежні 2011 году ён быў членам аргкамітэту пахаваньня бацькі цяперашняга лідэра Кім Чэн Іра. Яго прызначэньне на міністэрскую пасаду адбылося ў 2012 годзе пасьля пакараньня некалькіх адказных службовых асоб.

Агенцтва «Ёнхап» раней перадало, што ў Паўночнай Карэі ў цяперашні час караюць сьмерцю ў сярэднім аднаго высокапастаўленага чыноўніка ў тыдзень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG