Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутат Дзярждумы РФ аб каляпсе «рускага сьвету»


«У канцы 80-х гадоў ХХ стагодзьдзя па-расейску ў сьвеце гаварылі прыблізна 350 мільёнаў чалавек, цяпер — каля 270 мільёнаў», — заявіў кіраўнік камітэту Дзярждумы Расеі па справах СНД і сувязях з суайчыньнікамі Леанід Слуцкі. Ён адзначыў, што адрэзак мізэрны ў гістарычным маштабе, але такое скарачэньне дазваляе казаць аб каляпсе «рускага сьвету». Пра гэта паведамляе агенцтва «РИА-Новости».

Паводле Слуцкага, фінансавую падтрымку «рускага сьвету» за мяжой неабходна павялічыць. Ён нагадаў, што дэпутаты Дзярждумы неаднаразова выступалі за павелічэньне гэтай падтрымкі. «На гэты конт існуе некалькі прынятых намі аднагалосна заяваў Дзяржаўнай Думы, апошняе прынятае каля году таму і мае назву „Аб мерах па падтрымцы рускага сьвету напярэдадні стварэньня Эўразійскага эканамічнага саюзу“. Тым ня менш, воз і цяпер там», — сказаў дэпутат.

Паводле яго, у красавіку 2013 году прайшла адмысловая нарада ў Радзе бясьпекі, дзе было прынятае рашэньне аб павелічэньні падтрымкі праграмнай дзейнасьці «Расейскага супрацоўніцтва», якое ў сыстэме выканаўчай улады РФ адказвае за падтрымку суайчыньнікаў, якія пражываюць за мяжой. «Сумы былі не настолькі вялікія, тым не менш „Расейскае супрацоўніцтва“, нягледзячы наадзінагалоснае на той момант рашэньне апэратыўнай нарады Рады бясьпекі, падпісанае прэзыдэнтам, ні капейкі не атрымала», — адзначыў Слуцкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG