Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У выніку новага землятрусу ў Нэпале загінулі 19 чалавек


Колькасьць ахвяраў новага магутнага землятрусу ў Нэпале сёньня — паводле папярэдніх зьвестак — дасягнула 19. Ёсьць загінулыя ў Індыі і Тыбэце. Каля тысячы чалавек параненыя.

У сталіцы Нэпалу Катманду абрынуліся некалькі будынкаў.

Эпіцэнтар падземных штуршкоў магнітудай 7,3 знаходзіўся ў маланаселеным раёне — паміж Катманду і горным пікам Эвэрэст ў Гімалаях. Штуршкі адчуваліся і ў сталіцах Індыі і Бангладэшу — Дэлі і Дацы.

25 красавіка больш чым восем тысяч чалавек сталі ахвярамі катастрафічнага землятрусу ў Нэпале, амаль 18 тысяч чалавек атрымалі раненьні. У выніку падземных штуршкоў магнітудай 7,8 былі разбураны сотні тысяч дамоў.​

XS
SM
MD
LG