Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры сустрэнецца з Пуціным у Сочы, каб абмеркаваць Украіну і Сырыю


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін вітаюць адзін аднаго падчас сустрэчы кіраўнікоў краінаў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва на Балі 7 кастрычніка 2013 году
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры (зьлева) і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін вітаюць адзін аднаго падчас сустрэчы кіраўнікоў краінаў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва на Балі 7 кастрычніка 2013 году

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры прыбывае ў расейскі курортны горад Сочы, дзе праводзіць адпачынак прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін.

Кэры сустрэнецца з расейскім кіраўніком, а таксама зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым і іншымі высокапастаўленымі чыноўнікамі.

Паводле словаў прэс-сакратара Дзярждэпартамэнта ЗША Мары Гарф, бакі абмяркуюць шырокае кола двухбаковых і рэгіянальных пытаньняў —як тых, дзе Злучаныя Штаты і Расея працуюць разам, як у перамовах з Іранам, так і тых, дзе «мы вельмі моцна ня згодныя, як па Ўкраіне».

Бакі таксама сумесна шукаць шляхі палітычнага ўрэгуляваньня канфлікту ў Сырыі.

«Дзяржсакратар Кэры накіроўваецца ў Сочы з намерамі правесьці прадуктыўныя дыскусіі, але ёсьць вялікія сумневы з нагоды патэнцыялу новых крокаў і дасягненьня рэальнага пагадненьня па самых спрэчных пытаньнях», — цытуе «Голас Амэрыкі» былога амбасадара ЗША па асаблівых даручэньнях на постсавецкай прасторы Стывэна Сэстанавіча.

«З аднаго боку, ёсьць зацікаўленасьць у тым, каб прадэманстраваць, што там, дзе гэта магчыма, ЗША і Расея могуць паспрабаваць працаваць разам, — сказаў ён. — Але ў той жа час, ёсьць вялікая зацікаўленасьць у тым, каб даць зразумець, што калі Расея будзе і далей адмаўляцца ад супрацоўніцтва па такіх пытаньнях, як Сырыя, або — што яшчэ важней — Украіна, то гэтая магчымасьць дыялёгу вялікіх вынікаў не прынясе».

Па словах Сэстанавіча, аргумэнты Кэры ў пытаньні аб Сырыі могуць гучаць больш пераканаўча, чым у мінулым у сувязі з павелічэньнем амэрыканскай падтрымкі арганізацыяў, якія змагаюцца з экстрэмістамі, і нядаўніх намаганьняў ЗША па стварэньні кааліцыі з мэтай садзейнічаньня аднаўленьню стабільнасьці ў рэгіёне.

Знаходжаньне Джона Кэры ў Сочы будзе непрацяглым. Адтуль ён накіруецца ў Турэччыну на заплянаваны на 13 траўня саміт міністраў замежных спраў краінаў НАТО.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG