Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты швэдзкага «Таварыства міру» паіранізавалі з расейскай гамафобіі.

Яшчэ 27 красавіка таварыства ўсталявала на дне Балтыйскага мора ў швэдзкіх тэрытарыяльных водах сыстэму пад назвай «Марак-пяюн», якая мае адпалохаць расейскія падводныя лодкі.

На нэонавым шчыце выява напаўаголенага мужчыны ў матроскай шапачцы на фоне сардэчкаў. Надпіс па-расейску і па-ангельску «Ласкава запрашаем у Швэцыю», а па-ангельску таксама «Gay since 1944» (Геі ад 1944 году — у той год у Швэцыі быў легалізаваны гомосэксуалізм). Адмысловая прылада на шчыце перадае азбукай Морзэ паведамленьне «Вам сюды, калі вы гей».

Як кажуць швэдзкія актывісты, гэтая прылада можа адпалохаць гамафобных камандзіраў расейскіх падводных лодак, якія хаваюцца ў марскіх глыбінях.

Летась у прыбярэжных водах Швэцыі адбываліся пошукі падводнага аб’екту, які, паводле швэдзкіх СМІ, мог быць расейскай падводнай лодкай. Міністэрства абароны Расеі тады аспрэчыла інфармацыю аб тым, што інцыдэнт нібыта зьвязаны з прысутнасьцю расейскай субмарыны каля берагоў Швэцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG