Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 траўня: 80 гадоў ад сьмерці Пілсудзкага, першы «Эўразійскі тыдзень»


Юзаф Пілсудскі, (у цэнтры), Менск, кадр кінахронікі
Юзаф Пілсудскі, (у цэнтры), Менск, кадр кінахронікі

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У Менску пачынаецца першы «Эўразійскі тыдзень». Заплянаваны Беларускі прамысловы форум, выставы, узнагароджаньне лепшага экспарцёра.

У Расеі мае быць абнародаваны даклад «Пуцін. Вайна», завершаны на падставе нататак забітага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова. Перад сваёй сьмерцю Нямцоў зьбіраў дакумэнты, якія сьведчаць пра прысутнасьць расейскай ваеннай тэхнікі ва Ўкраіне, рыхтаваў інтэрвію з некалькімі сваякамі салдатаў, якія загінулі ва ўсходняй Украіне.

У Доме Ваньковічаў у Менску (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) будуць адзначаць 215 гадоў з дня нараджэньня вядомага мастака канца 19 стагодзьдзя Валенція Ваньковіча. Пачатак у 16:30.

Паліна Рэспубліка правядзе аўтограф-сэсію з нагоды вялікага сольнага канцэрту і выхаду першага альбому «Бясконцы красавік». (Кнігарня «ЛогвінаЎ», а 19-й гадзіне).

«Сустрэчы з Гедройцам», што ладзяцца сумесна беларускім Пэн-цэнтрам і пасольствам Польшчы, пройдуць на Арт-базе Vitebsk4me ( вул. Кастрычніцкая, 13). На адведзіны ў Віцебск прыедуць Адам Глобус і Павал Касьцюкевіч. Вядзе вечарыну паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Пачатак у 18:30.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1364 — заснаваны Ягелонскі ўнівэрсытэт у Кракаве.

1775 — у Горадні заснавана Вышэйшая мэдычная акадэмія.

1833 — нарадзіўся Бэнэдыкт Дыбоўскі, заоляг, прыродазнавец, лекар, публіцыст, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.

1909 — нарадзіўся Язэп Найдзюк, беларускі нацыянальны дзяяч, выдавец.

1935 — памёр Юзаф Пілсудзкі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, першы кіраўнік незалежнай Польшчы. Нарадзіўся 5 сьнежня 1867 году ў вёсцы Зулаў Сьвянцянскага павету Віленскай губэрні, у шляхецкай сям’і. У дзяцінстве вызначаў сябе ў якасьці ліцьвіна, а паводле некаторых зьвестак — і беларуса. У часе свайго візыту ў Менск у верасьні 1919 году выступаў тут па-беларуску, але перспектывы беларускай незалежнай дзяржавы ўспрымаў скептычна, больш схіляючыся да аднаўленьня ВКЛ. Пасьля Рыскай дамовы і далучэньня Заходняй Беларусі да Польшчы пры падтрымцы Пілсудзкага ў Бярозе-Картузскай быў створаны канцэнтрацыйны лягер.

1940 — Нямеччына напала на Францыю ў Другой Сусьветнай вайне.

1954 — Беларуская ССР прынятая ў ЮНЭСКА, арганізацыю Аб’яднаных нацый у пытаньнях асьветы, навукі і культуры.

1993 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны з Альбаніяй.

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:

«Народ, які не шануе свайго мінулага, не заслугоўвае пашаны ў цяперашнім і ня мае права на будучыню».

«Народ выдатны, толькі людзі курвы».

«Рацыя як дупа — у кожнага свая».

Юзэф Пілсудзкі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG