Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пераплывеш мора — назад не вернуць


Уцекачы, якія даплылі да Сыцыліі (архіўнае фота)

Уцекачы, якія даплылі да Сыцыліі (архіўнае фота)

Перахопленых на моры мігрантаў ня будуць вяртаць назад супраць іх волі, заявіла сёньня вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі Фэдэрыка Магерыні на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН.

Магерыні сказала, што ніводзін з уцекачоў, перахоплены ў Міжземным моры, ня будзе высланы назад. Іх правы паводле Жэнэўскай канвэнцыі будуць паважацца. Магерыні падкрэсьліла, што Эўразьвяз паважае міжнароднае права, міжнароднае гуманітарнае права і правы чалавека. Гэта будзе прыярытэтным у часе апэрацыі па барацьбе зь незаконнымі перавозчыкамі мігрантаў.

У Эўразьвязе прынялі рашэньне павялічыць прысутнасьць у Міжземным моры выратавальных місій «Трытон» і «Пасэйдон». Цяпер у Брусэлі абмяркоўваецца і мандат будучай апэрацыі супраць кантрабандыстаў. Першыя рашэньні могуць быць прынятыя ўжо праз тыдзень.

Апошнімі часам каля берагоў Італіі выратоўваюць і па некалькі тысяч уцекачоў за дзень. Асноўны паток іх паходзіць зь Лібіі. Прыярытэтнае рашэньне, да якога схіляюцца ў Эўразьвязе — зьнішчаць судны перавозчыкаў яшчэ ў лібійскіх тэрытарыяльных водах.

Супраць такога падыходу рэзка выступае Расея. Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Віталь Чуркін заявіў, што Масква не падтрымлівае «такіх экстрэмальных крокаў».

Шэраг эўрапейскіх палітыкаў выказваецца за тое, каб уцекачоў вяртаць назад, што б адрадзіла ад такога шляху астатніх.

XS
SM
MD
LG