Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Месяц таму чэх Віт Едлічка абвясьціў новую дзяржаву Liberland. Тэрыторыю, залесеную няўдобіцу, знайшоў паміж Харватыяй і Сэрбіяй. Непрадказальны Дунай, які спрадвеку тут вызначаў мяжу, узяў і памяняў цячэньне, пакінуўшы цэлых 7 квадратных кілямэтраў «нічыйнай зямлі». Liberland дэкляраваны ня проста як падатковы рай, але альтэрнатыва ўсякаму сучаснаму дзяржаўнаму дыктату. Канстытуцыя пішацца, фундамэнтальны прынцып вызначаны: «Жыць і даваць жыць».

Вокамгненна назьбіралася 300 тысяч заявак на грамадзянства. Харвацкая паліцыя адкінула жарцікі і ў выходныя Едлічку на месцы прэвэнтыўна затрымала.

На Балканы той чэх неабачліва палез. Нічыйнае балота, лапік Зоны, закінутая партызанская зямлянка і ў Беларусі б знайшліся — абы хацеў памяняць юрыдычны адрас.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

  • 16x9 Image

    Алена Ціхановіч

    Родам з Койданава, ці Дзяржынску. У раньнія 90-я пачала супрацоўніць са «Свабодай», вэтэраны якой абралі яе пазьней «голасам радыё».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG