Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анджэй Дуда: кансэрватар, які хоча вярнуць Крым Украіне


Анджэй Дуда.

Анджэй Дуда.

Апазыцыйны кандыдат Анджэй Дуда нечакана выйшаў наперад паводле вынікаў першага тура прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы.

Анджэй Дуда атрымаў 34,8 працэнта галасоў, а дзейны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі — 32,2 працэнта. Паколькі ніхто не набраў абсалютнай большасьці (50 адсоткаў плюс адзін голас), абодва кандыдаты выходзяць у другі тур, які прызначаны на 24 траўня.

Браніслаў Камароўскі. Варшава, 10 траўня.

Браніслаў Камароўскі. Варшава, 10 траўня.

62-гадовы Браніслаў Камароўскі займае прэзыдэнцкі пост зь 2010 году і належыць да лібэрал-дэмакратычнай партыі «Грамадзянская плятформа». Паводле зьвестак апытаньняў напярэдадні выбараў, ён лічыўся фаварытам. Яго супернік 42-гадовы Анджэй Дуда зьяўляецца вылучэнцам нацыянал-кансэрватыўнай партыі «Права і справядлівасьць», да якой належаў былы прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі, які загінуў у 2010 годзе ў авіякатастрофе ў Смаленску.

Усяго ў першым туры выбараў у Польшчы ўзялі ўдзел 11 кандыдатаў. Яўка склала 49,4 працэнты.

Анджэй Дуда — юрыст і палітык. Дэпутат Эўрапейскага парлямэнту з 2014 году. У 1996 годзе скончыў факультэт права і адміністрацыі Ягелёнскага ўнівэрсытэту ў Кракаве. У студзені 2005 году атрымаў ступень доктара права. Зь 2006 па 2007 год быў намесьнікам дзяржсакратара ў Міністэрстве юстыцыі. Былы статс-сакратар ў канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага (2008-2010), дэпутат Сэйму Польшчы (2011-2014).

У студзені 2015 году Анджэй Дуда выказаўся за польскую вайсковую падтрымку ўкраінскай арміі ў Данбасе. Падчас перадвыбарчай кампаніі Аджэй Дуда падкрэсьліваў, што аб’яднаная Эўропа павінна прыкласьці ўсе намаганьні, каб Расея пакінула захопленыя ўкраінскія тэрыторыі ўключна з Крымам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG