Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыя #FreeSavchenko ў дзень народзінаў Надзі Саўчанкі


Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

11 траўня актывісты ў многіх краінах сьвету арганізуюць захады з нагоды дня нараджэньня ўкраінскай лётчыцы, дэпутата Вярхоўнай Рады Надзеі Саўчанкі. 34-ы дзень нараджэньня Надзеі будзе адначасова і 329-м днём пазбаўленьня яе волі.

Удзельнікі акцыі #FreeSavchenko ў цэнтры Кіева будуць патрабаваць вызваліць як саму Саўчанку, так і іншых украінскіх палітычных зьняволеных у Расеі.

«11 траўня а 12:00 зьбіраемся ля помніка Кію, Шчэку і Хорыву на Майдане з белымі паветранымі шарыкамі. На шарыках маркерамі напішам #FreeSavchenko і іншыя патрабаваньні адносна ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі», — паведамляюць арганізатары акцыі на сваёй старонцы ў Facebook.

Паводле іх слоў, заклік аб такім флэшмобу ўжо распаўсюджаны і сярод украінцаў замежжа.

Адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фейгін спадзяецца, што акцыя ў падтрымку яго падабароннай адбудзецца і ў Маскве.

У Расеі Саўчанку абвінавачваюць у датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў на ўсходзе Ўкраіны і незаконным перасячэньні мяжы. Яна ўсе абвінавачваньні абвяргае.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG