Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме зноў запрацаваў крымскататарскі тэлеканал


Графіці ў Сімферопалі, красавік 2015

Графіці ў Сімферопалі, красавік 2015

Крымскататарскі тэлеканал ATR, які 1 красавіка спыніў вяшчаньне ў Крыме з-за адмовы Роскамнадзору зарэгістраваць яго, аднавіў сваю працу — у інтэрнэце.

Як паведаміў у Facebook рэдактар ATR Раман Сьпірыдонаў, навіны інфармацыйнай службы тэлеканалу Zaman і іх сюжэты можна будзе ўбачыць на афіцыйным сайце ATR і на сайце інтэрнэт-выданьня «15 хвілін», якое ўваходзіць у мэдыяголдынг ATR.

Уся рэдакцыя працуе ў Сімферопалі.

За той час, што канал ня мог вяшчаць, былі падрыхтаваныя дакумэнтальныя праекты пра крымскіх татараў, пра першых рэпатрыянтаў і пра дзяцей вайны.

Тэлеканал плянуе рыхтаваць такую самую колькасьць відэакантэнту, як і раней, калі навінны выпуск складаўся з 12 сюжэтаў.

Пры гэтым намесьнік гендырэктара ATR па інфармацыйнай палітыцы Ліля Буджурава кажа, што паводле расейскага заканадаўства праект не павінен выглядаць як тэлевізійнае вяшчаньне.

«Да прыкладу, у відэа ня могуць гучаць такія словы як: „у нашым эфіры“, „у нашай праграме“, ня можа быць запісу са студыі», — кажа яна.

XS
SM
MD
LG