Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ваенны парад у Маскве


У парадзе ўдзельнічалі каля 200 адзінак сухапутнай тэхнікі і звыш 140 самалётаў і верталётаў.

У Расеі 9 траўня адзначаюць 70-годзьдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У гонар Дня Перамогі на Чырвонай плошчы адбыўся ваенны парад. У ім удзельнічалі больш за 16 з паловай тысяч ваенных, уключаючы дзесяць парадных разьлікаў ад узброеных сіл шэрагу краін СНД, а таксама Індыі, Манголіі, Сэрбіі і Кітая.

Перад трыбунамі прайшлі каля 200 адзінак баявой тэхнікі, як гістарычныя, так і найноўшыя ўзоры. У паветранай часткі парада ўдзельнічалі звыш 140 самалётаў і верталётаў — удвая больш, чым у мінулым годзе.

Ваенныя парады і сьвяточныя шэсьці прайшлі ў многіх гарадах Расеі, у тым ліку Пецярбургу, Хабараўску, Новасыбірску, Екацярынбургу, Самары.

У Маскву на Дзень Перамогі прыехалі кіраўнікі больш за 20 дзяржаў. У асноўным, гэта краіны СНД, а таксама Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амэрыкі. Многія сусьветныя лідэры адмовіліся ўдзельнічаць у гэтых ўрачыстасьцях — з-за ролі Расеі ў канфлікце на ўсходзе Ўкраіны.

Масква абвяргае абвінавачваньні краінаў Захаду і Кіева ў падтрымцы сэпаратыстаў, якія ваююць на ўсходзе Украіны, і прысутнасьці расійскіх войскаў на ўкраінскай тэрыторыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG