Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тбілісі матацыклы расейцаў размалявалі ў колеры ўкраінскага сьцяга


Грузінскія байкеры дзяжураць каля сталічнага парку, каб не ўпусьціць туды «начных ваўкоў».

У Тбілісі ў ноч на 9 траўня невядомыя размалявалі некалькі матацыклаў расейскіх турыстаў у колеру ўкраінскага сьцяга. Як паведамляе тэлекампанія «Руставі-2», матацыклы былі прыпаркаваны каля гатэляў, дзе спыніліся турысты. Па словах расейцаў, яны прыехалі ў Грузію ў рамках турнэ і ня маюць ніякага дачыненьня да байкерскага клюбу «Начныя ваўкі».

З раніцы суботы грузінскія байкеры дзяжураць ля парка Ваке ў Тбілісі, каб не ўпусьціць туды «начных ваўкоў». Маладыя людзі заявілі, што ўпусьцяць расейскіх байкераў у парк толькі ў тым выпадку, калі яны здымуць зь сябе георгіеўскія стужачкі і перад наведваньнем Магілы Невядомага салдата пабываюць на месцы мэмарыяла памяці герояў, якія загінулі за тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі.

На мінулым тыдні актывісты арганізацыі «Свабодная зона» ў Тбілісі прымусілі двух расейцаў ўласнаручна зрэзаць з матацыклаў георгіеўскія стужачкі. Пазьней праваахоўныя органы Грузіі затрымалі двух актывістаў арганізацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG