Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што беларускае войска можа супрацьпаставіць расейскаму танку «Армата»?


Пасьля зьяўленьня на рэпэтыцыі вайсковага параду ў Маскве новага расейскага танку «Армата» вайсковыя экспэрты задумаліся, што яму можна супрацьпаставіць.

Першая дэманстрацыя танка «Армата» на Чырвонай плошчы не абышлася без казусу: танк заглох і прастаяў да канца рэпэтыцыі насупроць маўзалею Леніна. Як напісаў у інтэрнэце адзін з кіраўнікоў Уралвагонзаводу, дзе вырабляюць «Армату», танк не зламаўся, а проста танкіст-кіроўца, якому не хапіла навыкаў, «не справіўся з хваляваньнем». Пасьля рэпэтыцыі «Армата», ў якую забраўся прадстаўнік заводу, сваёй хадой усё ж выехала з плошчы.

«Не варта засяроджвацца на недахопах, танк яшчэ сыры, ўсякае можа быць. Але насамрэч гэта рэвалюцыйнае слова ў вайсковай тэхніцы і ўсім трэба шукаць адказы на гэты выклік Расеі, ў тым ліку і Беларусі», — мяркуе незалежны вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

У чым на ягоную думку рэвалюцыйнасьць «Арматы»?

Аляксандар Алесін
Аляксандар Алесін

«У тым, што гэта прынцыпова новае пакаленьне танкаў. Ужо шмат десяцігодзьдзяў нічога прынцыпова новага ў танкабудаўніцтве не было, усе цяперашнія танкі родам адтуль — з 40-ых гадоў мінулага стагодзьдзя, калі з’явіўся наш Т-34. Прынцып адзін і той жа з невялікімі варыянтамі: экіпаж ў башні разам з пушкай і боекапмлектам. Пры патрапленьні снараду ці ракеты боекамплект дэтаніруе, ад экіпажу не застаецца нават пылу. А ў „Армаце“ экіпаж знаходзіцца ўнізе, ў корпусе, прычым абаронены цітанавай капсулай, а башня ненаселеная, там як раней гармата, снарады, але кіраўніцтва агнём ідзе дыстанцыйна. Пры патрапленьні варожага зараду ў башню і дэтанацыі боекамплекту ён ўзрываецца, але экіпаж застаецца жывы. Да таго ж сам танк абаронены комплексам актыўнай абароны — гэта калі адмысловыя ракеты на каманду радару сустракаюць і зьнішчаюць усё, ляціць ў танк. Што гэта мяняе? Найперш, захоўвае экіпаж, а гэта спэцыялісты. Цяпер жа танкісты — гэта фактычна сьмяротнікі, жыцьцё танка ў сучасным баі разьлічанае на 5 хвілін, хто як лічыць, але прыкладна гэтак. А таксама новы танк мяняе сутнасьць боя — для ужываньня такога танку з куды большым рэсурсам жыцьцяздольнасьці з’яўляюцца новыя пэрспэктывы цжываньня гэтага віду зброі. Ёсьць меркаваньне, што „Армата“ — гэта ўжо ня проста танк, а плятформа, на якую можна будзе усталёўваць што заўгодна, кажуць і пра дыстанцыйнае выкарыстаньне такой зброі.»

Інцыдэнт з «Арматай» на Чырвонай плошчы выклікаў вялікую цікаўнасьць да гэтага танку. У тым ліку ў інтэрнэце на падставе фотаздымкаў новага расейскага танку ўдзельнікі форумаў пачалі абмяркоўваць яго баявыя здольнасьці і магчымыя балючыя месцы. Некаторыя назвалі «Армату» «вядром з балтамі» на той падставе, што башня танку ім падалася слаба абароненай, а разьлік толькі на актыўную абарону недастатковым. Маўляў, нават з крупнакалібернага кулямёту можна будзе патрапіць ў башню і вывесьці танк з ліку баявых. Ці можна лічыць гэтыя заўвагі слушнымі?

Аляксандр Алесін: «Меркаваць па фотаздымках пра таўшчыню брані башні я б не стаў. З заяўленых характарыстык „Арматы“ ягоная вага ў 48-50 тон пры такіх памерах — гэта прыкладна як важыць танк Т-90. Гэта кажа пра тое, што колькасьць жалеза ў ім вялікая. І гэта зразумела, бо тая ж башня, ў якой цяпер няма людзей, можа цалкам складацца з брані і механізмаў. Вуглы башні ня толькі дастатковыя для адбіцьця снарадаў, але па ім я не выключаю, што башня выкананя з элемэнтамі „стэлс“ — то бок башня можа быць з лакацыйнай незаўважнасьцю».

Асноўнымі танкамі на ўзбраеньні у Беларусі цяпер ёсьць танкі Т-72 Б і Т-72 БМ, якіх, паводле крыніцаў у інтэрнэце, каля 1,5 тысячы. Гэтыя танкі сярэдзіны 80-ых гадоў мінулага стагодзя лічацца яшчэ сучаснамі баявымі машынамі, але ці змогуць яны супрацьстаяць «Армаце» і падобным мадэлям, якія непазьбежна з’явяцца і на Захадзе? Аляксандр Алесін мяркуе, што цяпер сіл для барацьбы з такімі танкамі ў Беларусі няма.

«Змагацца нам з „Арматай“ немагчыма, тут мы адразу прайграем. Узяць хаця б яе пушку, калі ўлічваць заяўленыя парамэтры. Паколькі ў башні „Арматы“ няма людзей, то снарад у яе можа быць вельмі даўгі. А чым даўжэйшы падкаліберны снарад, тым ён лягчэй прабівае браню. Умоўна кажучы, калі ён даўгі як ігла, гэта

Змагацца нам з „Арматай“ немагчыма, тут мы адразу прайграем

найлепшы варыянт для прабіваньня брані танка праціўніка. У нас у танках Т-72 Б і Т-72 БМ падкаліберны снарад кароткі. Ён і цяпер не прабівае браню нямецкіх навейшых „Леапардаў“, амерыканскіх, французкіх танкаў. А нашу браню такая пушка, як заўлены ў „Армаце“, праб’е лёгка. Ды і па ўсіх іншых паказчыках гэты танк, як кажуць, на галаву вышэй».

Паводле адмыслоўцаў, са з’яўленьнем «Арматы» ў расейскай арміі пачнецца новая гонка танкавых ўзбраеньняў у сьвеце, ў якой перамагаць будуць тэхналягічна перадавыя краіны.

Што рабіць такой краіне як Беларусь, калі яна вырашае, што ёй трэба мець абарону ад падобнай зброі?

Аляксндр Алесін: «Што можна супрацьпаставіць падобным танкам? Па-першае, мінна-выбуховыя загароджваньні і моцная артылерыя. Сыстэмы агня „Смерч“, „Ураган“. Таксама — штурмавая авіяцыя з адмысловымі баепрыпасамі, бо браня такіх танкаў зьверху будзе слабейшай. Супраць танкавымі бомбамі і кіруемымі ракетамі ёсьць шанец патрапіць і ў такія танкі і нават іх зьнішчыць. Гэта з таго, што ёсьць ўжо цяпер. Але можна падумаць і пра новыя сродкі паражэньня і абароны. Улічваючы асаблівасьці коммплекса актыўнай абароны „Арматы“ магчыма распрацаваць такія снарады супроць яе, якія будуць ўтрымліваць адну фальшывую баявую частку. Каб яе сыстэма спрацоўвала на фальшыўку, а сапраўды зарад праскокваў і патрапляў у цэль. Такі тандэмны баепрыпас можа быць. Дарэчы, над такімі баепрыпасамі ў сьвеце ўжо думаюць. Мяркую, механізмы зарадкі пушкі і кіраваньня башняй ў „Арматы“ будуць дастаткова адчувальнымі што да прамых патрапленьняў ў браню. У такім выпадку танк захавае рухомасьць, але яго башня можа „зламацца“ і гэта таксама посьпех. І яшчэ я б падумаў пра тое, як звычайнай зброяй зьнішчаць антэны і радары, якіх шмат на башні банка, і такім чынам яго „асьляпляць“. Карацей, ваенным мужам ёсьць над чым падумаць. Пакуль пра гэта асабліва не клапаціліся, але цяпер прыйдзецца. Справа ў тым, што паводле досьведу Ўкраіны гібрыдная вайна можа ўзьнікнуць дзе заўгодна і ў гэты ачаг хлыне таксама цяжкае ўзбраеньне, ў тым ліку танкі. Да гэтага трэба рыхтавацца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG