Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пад воклічы зявакаў ваенная тэхніка вяртаецца на базу


Пасьля праходжаньня параду на праспэкце Машэрава ваенная тэхніка вяртаецца на месца дыслякацыі — у «гаражы» сталічнага мікрараёну Ўручча.

З гэтай прычыны аўтамабільны рух у цэнтры Менска цалкам перакрыты, затое ў мінакоў зьявілася магчымасьць бясплатнага шоў — на ходніках сабраліся сотні зявакаў, многія зь якіх упершыню бачаць столькі баявога жалеза на адлегласьці некалькіх мэтраў.

Зьяўленьня кожнага новага «нумару» суправаджаецца задаволенымі воклічамі.

На базу ідуць цяжкія танкі, іншыя бранетэхніка, самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі, кітайскія джыпы ў стылі «мілітары» з кулямётнымі ўстаноўкамі на дахах і г.д. Усяго — 250 адзінак колавай і гусенічнай тэхнікі. На флягманскіх машынах — савецкія, расейскія і беларускія дзяржаўныя сьцягі, на бакавінах — георгіеўскія стужкі з чырвонымі зоркамі.

XS
SM
MD
LG