Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сярод ахвяр крушэньня верталёта ў Пакістане — два амбасадара


Ахвярамі катастрофы сталі амбасадары Філіпінаў і Нарвэгіі ў Пакістане, жонкі паслоў Інданэзіі і Малайзіі, а таксама тры члены экіпажу.

На поўначы Пакістану ў выніку крушэньня ваеннага верталёта загінулі сем чалавек. Яшчэ каля дзесяці — параненыя.

Ахвярамі катастрофы сталі амбасадары Філіпінаў і Нарвэгіі ў Пакістане, жонкі паслоў Інданэзіі і Малайзіі, а таксама тры члены экіпажу.

У ліку пацярпелых — амбасадары Польшчы і Нідэрляндаў.

Паводле інфармацыі ваенных, тры верталёты з дыпляматамі накіроўваліся на цырымонію адкрыцьця новага гарналыжнага пад’ёмніка у даліне Налтар, куды павінен быў прыбыць і прэм’ер-міністар Пакістану Наваз Шарыф. Аднак, як толькі стала вядома аб катастрофе, самалёт, на якім ён ляцеў, зьмяніў маршрут і вярнуўся ў Ісламабад.

Шарыф абвясьціў дзень жалобы.

Міністэрства абароны Пакістана выключыла магчымасьць тэракту і заявіла, што прычынай крушэньня Мі-17 стала тэхнічная памылка.

Аднак перад гэтым адказнасьць за авіякатастрофу ўзяла на сябе пакістанская экстрэмісцкая групоўка «Тэхрык-э-Талібан». Радыё Машааль, якое ўваходзіць у структуру нашай радыёстанцыі, атрымала электронны ліст, у якім прадстаўнік баевікоў сьцьвярджае, што Мі-17 быў зьбіты з дапамогай пераноснага зэнітна-ракетнага комплексу. Паводле яго, гэта была частка заплянаванага замаху на прэм’ера Шарыфа.

Да гэтага часу не паступала дадзеных аб якіх-небудзь апорных пунктах баевікоў у галіне Гілгіт-Балцістан, дзе ўпаў верталёт.

Радыё Машааль адзначае, што «Тэхрык-э-Талібан» часта аб’яўляе аб сваёй датычнасьці да інцыдэнтаў, да якіх ніякага дачыненьня не мае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG