Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў запрашаюць на фэстываль, каб адзначыць дзень Эўропы


11 траўня ў менскім кінатэатры «Перамога» адкрыецца фэстываль сучаснага эўрапейскага кіно, прысьвечаны дню Эўропы, які адзначаюць у Эўрапейскім Зьвязе 9 траўня.

«Сёлетні фэстываль сучаснага кіно арганізаваны прадстаўніцтвам Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі і амбасадамі краін ЭЗ, каб адзначыць дзень Эўропы разам зь беларусамі», — паведамляе прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.

Сёлетняя праграма ўключае ў сябе поўнамэтражныя і кароткамэтражныя кінастужкі. Уваход на ўсе кінапаказы вольны.

9 траўня 1950 году міністар замежных спраў Францыі Робэрт Шуман прадставіў свае прапановы, вядомыя як Дэклярацыя Шумана. Гэты дакумэнт лічыцца пачаткам стварэньня Эўразьвязу.

«Дзень Эўропы — адзін з сымбаляў ЭЗ. Гэты дзень шырока адзначаецца і ў Эўрапейскім зьвязе, і ў многіх краінах за яго межамі, і служыць нагодай для ўрачыстасьцяў, якія робяць народы і грамадзян ЭЗ бліжэйшымі адзін да аднаго», — адзначае прадстаўніцтва ЭЗ у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG