Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 9 траўня: у Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі; хакей Беларусь-Расея


ФОТА ДНЯ: Крэпасць-герой Берасьце. Манумэнт "Смага". Алег Грыцавец

ФОТА ДНЯ: Крэпасць-герой Берасьце. Манумэнт "Смага". Алег Грыцавец

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

У Менску пройдуць афіцыйныя мерапрыемствы з нагоды 70-й гадавіны Перамогі. У праграме: ускладаньне кветак, парад, канцэртная праграма і фэервэрк. А 12-й гадзіне ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прагучаць званы ў памяць пра людзей, якія загінулі ў гады вайны.

Візыт у Беларусь дэлегацыі Галоўнага Мытнага Ўпраўлення Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з дырэктарам (міністрам) Юй Гуанчжоў, а таксама дэлегацыі Кітайскай акадэміі грамадзкіх навук на чале зь яе прэзыдэнтам Ван Вэйгуаном.

Магілёў, у клюбе «Куба» (вул. Першамайская, 29) адбудзецца прэзэнтацыя новага альбома гурта Nizkiz. Пачатак а 18-й гадзіне.

У Менску пройдзе фэстываль фальклёрнай музыкі і народных традыцый «Фолк у Бітлджусе». Месца правядзеньня — дворык кавярні «Бітлджус» (вул. Калініна, 7). На канцэрце выступяць гурты Стары Ольса, Vuraj, Re1ikt, KRIWI, Нагуаль. У праграме фэстывалю кірмаш народных рамёстваў і адмысловая пляцоўка для дзяцей. Пачатак а 12-й гадзіне.

Мэтро і некаторыя маршруты менскага пасажырскага транспарту падоўжаць працу да 1.30. Таксама зьменяцца некаторыя маршруты гарадзкога транспарту.

Острава, Чэхія, пройдзе гульня Беларусь-Расея падчас Чэмпіянату сьвету па хакеі.

Гэты дзень у гісторыі:

1945 — некаторыя народы колішняга Савецкага Саюзу адзначаюць Дзень Перамогі.

1950 — Дзень Эўропы, устаноўлены на памяць «дэклярацыі Шумана», якую 9 траўня 1950 году агучыў францускі міністар замежных справаў Робэрт Шуман, заклікаючы да шчыльнай эўрапейскай інтэграцыі.

1953 — у Менску выйшаў першы нумар літаратурнага часопіса «Маладосьць».

1994 — Нэльсан Мандэла стаў пешым чарнаскурым прэзыдэнтам Паўднёвай Афрыкі.

Гэты дзень у памяці:

1794 — памёр Юзэф Казімер Касакоўскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, біскуп інфлянцкі.

1805 — памёр Фрыдрых Шылер, нямецкі паэт і драматург.

1866 — нарадзіўся Леў Бакст, ураджэнец Горадні, парыскі жывапісец і графік, тэатральны мастак.

1883 — нарадзіўся Хасэ Артэга-і-Гасэт, гішпанскі філёзаф.

1891 — памёр Адам Станіслаў Красінскі, віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладчык.

1892 — нарадзіўся Міхаіл Мялешка, беларускі гісторык, этнограф, пісьменьнік, публіцыст.

1924 — нарадзіўся Булат Акуджава, расейскі бард, паэт, пісьменьнік.

1929 — нарадзіўся Людвіг Асецкі, беларускі графік.

1955 — нарадзіўся Ўладзімер Емяльянчык, беларускі гісторык, выкладчык, паэт.

Цытата:

«Гэтая сустрэча адбылася ў Празе. На запрашэньне ён [Булат Акуджава] прыйшоў на Радыё Свабода, адказваў на пытаньні, а пасьля прасьпяваў некалькі песьняў. Пасьля гэтага я задаў яму пытаньне, якое даўно мяне цікавіла. Прыкладна ў 1987-1988 гадах я пабачыў па тэлебачаньні ягоны выступ. Ён прасьпяваў песьню, якую я з таго часу ня мог забыць. Там былі такія словы:

„И спросят меня: зачем так расправил крыла?

А я им отвечю: надежда была“.

Я быў моцна ўражаны вось гэтым аптымістычным і трагічным пасылам адначасна, які быў у гэтай песьні».

Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук пра сустрэчу з Булатам Акуджавам.

XS
SM
MD
LG