Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія: бязьвізавага рэжыму для Ўкраіны і Грузіі ў Рызе ня будзе


Славацка-ўкраінская мяжа

Славацка-ўкраінская мяжа

Эўрапейская камісія заяўляе, што ані Ўкраіна, ані Грузія не атрымаюць бязьвізавага рэжыму з Эўразьвязам на саміце «Ўсходняга партнэрства» ў Рызе напрыканцы гэтага месяца.

Выступаючы ў Брусэлі пасьля таго, як Эўракамісія апублікавала сваю штогадовую справаздачу пра візавы рэжым з абедзьвюма краінамі, сьпікер Эўракамісіі Наташа Бэрто заявіла, што камісія ведае пра жаданьне Ўкраіны і Грузіі атрымаць бязьвізавы статус на саміце, але гэта «вельмі амбітна з пункту гледжаньня тэрмінаў».

Яна дадала, што Эўракамісія гатовая рухацца далей у наступнай справаздачы напрыканцы 2015 году пры ўмове дасягненьня прагрэсу.

У справаздачы Эўракамісіі гаворыцца, што і Ўкраіне, і Грузіі трэба зрабіць больш у галіне барацьбы з карупцыяй і гандлем людзьмі. Грузію заклікалі дасягнуць прагрэсу ў барацьбе з абаротам наркотыкаў, у той час як Украіну Брусэль заклікаў актывізаваць законы, якія тычацца арганізаванай злачыннасьці і барацьбы з дыскрымінацыяй.

Малдова атрымала бязьвізавы рэжым з ЭЗ у 2014 годзе і застаецца толькі адной з шасьці краінаў «Усходняга партнэрства», якая атрымала гэты статус.

XS
SM
MD
LG