Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ліпецку «абнавілі» помнік Сталіну — аблілі фарбай


У Ліпецку невядомая жанчына ноччу абліла помнік Сталіну ружовай фарбай, паспрабавала разьбіць мармуровы бюст малатком і раскідала кветкі ля пастамэнту.

Напад быў зафіксаваны камэрай відэаназіраньня, усталяванай на суседнім доме, паведамляе ВВС.

Бюст Іосіфа Сталіна быў усталяваны ў Ліпецку два дні таму, і помнік павінен быў быць афіцыйна адкрыты ў пятніцу.

Ініцыятарам усталяваньня помніка стала гарадзкое аддзяленьне КПРФ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG