Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упаўнаважаны ў пытаньнях супрацоўніцтва грамадзянскіх ініцыятываў МЗС Нямеччыны выбачаўся перад беларусамі за злачынствы нацыстаў. Паводле хрысьціянскіх канонаў просьбу аб выбачэньні, калі яна шчырая, нельга не прыняць.

Але ў мяне пытаньне: загад фэльдмаршалам пачаць наступ таксама аддаваў трэцеразрадны клерк МЗС? Ці ўсё ж — канцлер Гітлер? Прабачэньня ў габрэяў за Галакост таксама прасіў клерк з МЗС? Ці ўсё ж канцлер? І чаму ў сёньняшняга канцлера, Ангелы Мэркель, не знайшлося пяці хвілінаў, каб папрасіць выбачэньня ў народу, які страціў кожнага трэцяга? І чаму мы, беларусы, гэта праглынулі?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG