Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забіты адзін з арганізатараў нападу на Charlie Hebdo


Паводле ісламісцкай групоўкі "Аль-Кайда ў Емене", там у выніку ракетнага ўдару з амэрыканскага беспілётнага апарату загінуў адзін з ісламісцкіх лідэраў Насэр аль Ансі, які ўзяў на сябе адказнасьць за арганізацыю налёту на рэдакцыю францускага сатырычнага часопісу Charlie Hebdo.

Пацьверджаньня яго гібелі з амэрыканскага боку пакуль не паступала.

У выніку нападу ісламістаў на рэдакцыю часопіса ў Парыжы ў студзені загінулі 12 чалавек.

XS
SM
MD
LG