Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскае кіраўніцтва сустрэла дыпляматаў ЗША беларускай мовай і партрэтам Сталіна


Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд (зьлева) і старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук (справа)

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд (зьлева) і старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук (справа)

Упершыню каля Берасьцейскай крэпасьці адбыўся канцэрт аркестра амэрыканскіх вайскова-паветраных сіл у Эўропе.

Амэрыканцаў сустракаў старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук, прысутнічаў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

Аляксандар Рагачук прывітаў удзельнікаў канцэрту па-беларуску. Ён выказаў спадзеў, што такі канцэрт стане традыцыяй:

«Ёсьць такія словы — калі песьні сьпяваюць, то гарматы маўчаць. Таму давайце сустракацца на такіх канцэртах, давайце атрымліваць перамогі на спартыўных арэнах,» — сказаў Аляксандар Рагачук і выказаў спадзеў, што ў наступным годзе берасьцейцам удасца паслухаць канцэрт аркестру вайскова-марскіх сіл ЗША.

Беларускі вайсковец гутарыць з амэрыканскім

Беларускі вайсковец гутарыць з амэрыканскім


Некалькі соцень берасьцейцаў прышлі на канцэрт. Музыкі выканалі мэлёдыі ня толькі амэрыканскага джазу, але і беларускія матывы. Гэтак, пад гукі «Купалінкі» берасьцейцы пачалі пляскаць у ладкі і прытанцоўваць. Гучалі воклічы: «Брава!», «Дзякуй!», некаторыя дзякавалі па-ангельску.


У першым шэрагу сядзелі берасьцейскія вэтэраны. Напачатку канцэрту ім раздалі амэрыканскія сьцяжкі, але празь некаторы час беларуская распараджальніца замяніла іх на чырвона-зялёныя.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд гутарыць зь берасьцейскімі вэтэранамі

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд гутарыць зь берасьцейскімі вэтэранамі


Амэрыканскім дыпляматам ды чыноўнікам раздалі факсымільны нумар газэты «Советская Белоруссия» за 9 траўня 1945 году зь вялікім партрэтам Сталіна на першай старонцы.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд і старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд і старшыня Берасьцейскага гарвыканкаму Аляксандар Рагачук

Берасьцейскія вайскоўцы сустракаюць амэрыканскіх

Берасьцейскія вайскоўцы сустракаюць амэрыканскіх


Некаторыя людзі былі з георгіеўскімі стужкамі, але большасьць — з чырвона-зялёнымі.

Майкл Мінч і Скот Роланд

Майкл Мінч і Скот Роланд


Напрыканцы канцэрту адбылася фотасэсія з амэрыканскімі вайскоўцамі і невялікая прэсавая канфэрэнцыя часовага паверанага ў справах ЗША Скота Роланда ды кіраўніка аркестру Майкла Мэнча.

«Для нас вялікі гонар быць у гэтыя дні разам з вам, — сказаў Майкл Мэнч. — Мы высока цэнім тое, што людзі рабілі ў час другой усясьветнай вайны, цэнім іх подзьвігі і ахвяры.»


У часе канцэрту пэрымэтар ахоўвалі міліцыянты і АМАП. Дзяжурылі асобы ў цывільным зь мікрафонамі за вухам. Але ніякіх інцыдэнтаў не адбылося.

9 траўня амэрыканскі аркестар возьме ўдзел у парадзе ў Менску.


Аркестар ВПС ЗША ў Эўропе дысьлякуецца на вайскова-паветранай базе «Рамштайн» у Нямеччыне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG