Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Вэнэцыянскай біенале «акупавалі» расейскі павільён


Маскавальная сетка
Маскавальная сетка

У расейскім «Зялёным павільёне» на Вэнэцыянскай біенале зьявіліся людзі ў ваенным камуфляжы з надпісам «оn vacation» («на вакацыях»).

Удаючы расейскіх «зялёных чалавечкаў», яны заявілі, што знаходзяцца ў адпачынку. Яны робяць свае фота і выкладваюць іх у сацыяльныя сеткі пад адмысловым тэгам — #onvacation. Абвяшчаецца, што пераможцы конкурсу гэтых фота паедуць у рэальны адпачынак у акупаваны Крым у горад Балаклаву.

Расейскі бок пакуль не камэнтаваў гэтую акцыю.

​У лютым 2014 невядомыя ўзброеныя людзі, якіх называлі «зялёнымі чалавечкамі», захапілі галоўныя дзяржаўныя ўстановы аўтаномнай рэспублікі Крым і ўзьнялі расейскі сьцяг. Акрамя таго, «зялёныя чалавечкі» блякавалі ўкраінскія ваенныя часткі.

16 сакавіка 2014 году на тэрыторыі Крыму і горада Севастопаля адбыўся так званы рэфэрэндум аб статусе паўвострава, па выніках якога Расея заявіла пра ўключэньне Крыму ў свой склад. Ні Украіна, ні Эўрапейскі зьвяз, ні ЗША не прызналі гэта галасаваньне і лічаць, што Крым Расея анэксавала. Пазьней прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін прызнаўся, што «зялёныя чалавечкі» — расейскія вайскоўцы.

Вэнэцыянская біенале — адна зь вядучых выстаў сучаснага мастацтва, якая праходзіць кожныя два няцотныя гады ў Вэнэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG