Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме пачалі прызыў у расейскае войска


Сёлета ўвесну з Крыму ва Ўзброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі прызавуць 400 чалавек, восеньню колькасьць крымчан-прызыўнікоў вырасьце ў некалькі разоў і складзе больш за 2500 чалавек.

Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм’ер анэксаванага Расеяй Крыму Міхаіл Шарамет 7 траўня падчас візыту ў рэспубліканскі ваенкамат.

Як паведамілі ў прэс-службе «крымскага ўраду», цяпер у будынку ваенкамату праходзяць «маштабныя рамонтныя работы». Міхаіл Шарамет адзначыў, што да рэканструкцыі «ваенкамат знаходзіўся не ў здавальняючым стане,бо ў той час, калі Крым быў у складзе іншай дзяржавы, гэтай праблеме практычна не надавалася ніякай увагі».

«На працягу дваццаці зь лішнім гадоў у ваенкамаце не праводзілася ня тое каб якіх-небудзь рэканструкцый, а нават элемэнтарнага рамонту не было. Я ўдзячны ваеннаму камісару Анатолю Малалетку за яго стараннасьць паспрыяць і прыняць нашу моладзь, прызыўнікоў, у поўным аб’ёме. Тым больш, што ў нас маладыя людзі зь вялікім жаданьнем ідуць служыць ва ўзброеныя сілы Расейскай Фэдэрацыі», — адзначыў Міхаіл Шарамет.

У Расеі з 1 красавіка пачаўся вясновы прызыў у войска. Сёлета ўпершыню на службу ў расейскае войска будуць прызывацца жыхары анэксаванага ў 2014 годзе Крыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG