Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 8 траўня: 70-ая гадавіна заканчэньня вайны ў Эўропе; у Горадні сустрэча з Брылём


Любанскі р-н, возера Дзікае, Менская вобласьць. Аўтар: Натальля Сарагавец

Любанскі р-н, возера Дзікае, Менская вобласьць. Аўтар: Натальля Сарагавец

Падзеі і даты гэтага дня.

Фота:

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Сусьветны дзень Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца

Менск, у Цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) праходзіць выстава Інстытута імя Гётэ «Геніяльныя дылетанты»: субкультура 1980-х гадоў у Нямеччыне«.

Менск, выстава вядомага кітайскага мастака Ао Тэ адкрыецца ў Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4). Мерапрыемства прысьвечанае 70-годзьдзю Перамогі. Ва ўрачыстай цырымоніі заплянаваны ўдзел прадстаўнікоў Міністэрства культуры Беларусі, Беларускай канфэдэрацыі творчых саюзаў, Беларускага саюзу мастакоў ды іншых. Пачатак а 17-й гадзіне.

Горадня, у межах грамадзка-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» пройдзе сустрэча з пісьменьнікам і перакладчыкам Антонам Францішкам Брылём. Сустрэча адбудзецца ў галерэі «Крыга» (вул.Савецкая, 3). Вядоўца — Ганна Янкута. Пачатак а 18-й гадзіне.

Натарыюсы Беларусі будуць бясплатна кансультаваць грамадзянаў усіх катэгорый. Акцыя прымеркаваная да 70-й гадавіны Перамогі.

Менск, з нагоды сьвяткаваньня 70-годзьдзя Перамогі Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры і Музэй гісторыі беларускага кіно рэалізуюць праект «Праўда вайны: літаратура і кіно». У залі Музэя гісторыі беларускага кіно адбудзецца паказ па творы Віктара Казько «Сад». Пачатак а 15-й гадзіне.

Масква, нефармальныя сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў СНД і Эўразійскага эканамічнага саюзу, у якіх прыме ўдзел Аляксандр Лукашэнка.

Вена, Аўстрыя, беларуска-аўстрыйскія кансультацыі паміж МЗС па палітычных пытаньнях. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае намесьніца міністра замежных справаў Алена Купчына. Падчас кансультацый абмяркоўваецца шырокі спэктар пытаньняў беларуска-аўстрыйскіх дачыненьняў у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сфэрах. Плянуецца таксама надаць значную ўвагу дыялёгу па лініі Менск — Брусэль і пытаньнях рэгіянальнай і міжнароднай бясьпекі.

Гэты дзень у гісторыі:

1674 — каралём Рэчы Паспалітай і вялікім князем ВКЛ абраны Ян Сабескі.

1945 — падпісаны Акт аб капітуляцыі Нямеччыны — скончылася Другая сусьветная вайна ў Эўропе.

1984 — Савецкі Саюз абвясьціў пра байкот Алімпійскіх гульняў у Лос-Анджэлесе, ЗША.

1989 — выйшаў першы нумар польскай газэты «Gazety Wyborczej».

1993 — утворана Таварыства Вольных Літаратараў.

1999 — у Менску камандзір СОБРА Дзьмітры Паўлічэнка вярнуў начальніку турмы Алегу Алкаеву расстрэльны пісталет. У сваім рапарце начальнік крымінальнага вышуку генэрал Мікалай Лапацік выказаў меркаваньне, што з гэтага пісталета быў забіты зьніклы напярэдадні экс-міністар унутраных справаў Юры Захаранка.

Гэты дзень у памяці:

1551 — памерла Барбара Радзівіл, вялікая княгіня літоўская, каралева польская.

1880 — памёр францускі пісьменьнік Гюстаў Флябэр.

1883 — нарадзіўся Сьцяпан Некрашэвіч, мовазнавец, грамадзка-палітычны дзяяч, прадстаўнік ураду БНР ва Ўкраіне, першы старшыня Інстытуту Беларускай культуры, акадэмік АН Беларусі, аўтар слоўнікаў.

1937 — нарадзіўся Лявон Шыманец, старшыня Згуртаваньня беларусаў Францыі «Хаўрус».

Цытата:

Вось над зямлёю раве, сьвішча пугаю вецер заходні,
Хмараў сівых чарада паслухмяна паўзе нада мной.
Хмары цягаюць ваду з невядомай нябеснай Гародні,
Каб дацякла па рацэ да знаёмай Гародні зямной...

Антон Францішак Брыль, з верша «Рака».

XS
SM
MD
LG