Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баранавічах фарбаваць дом вэтэрану адправілі асуджаных


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вэтэрану-франтавіку Івану Савіцкаму пафарбавалі дом бясплатна, павіншаваўшы такім чынам з Днём Перамогі.

Паведамляецца, што вэтэрана павіншаваў зь юбілеем Перамогі калектыў прыватнага прадпрыемства «Кампанія Эўралайн».

Кампанія за свой кошт набыла ўсе неабходныя матэрыялы, каб пафарбаваць дом вэтэрану, паведамляе intex-press.by.

А двух работнікаў фарбаваць дом прыслала папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 52 УДВП МУС Рэспублікі Беларусь па Берасьцейскай вобласьці.

Як распавяла Радыё Свабода прадстаўніца «Кампаніі Эўралайн» Анастасія, з ініцыятывай прыслаць асуджаных, каб пафарбаваць дом вэтэрана, выступілі самі супрацоўнікі ДВП МУС, знаёмыя з кіраўніцтвам фірмы. Як гэтая ініцыятыва афармлялася ў дакумэнтах і ці афармлялася наагул — яна ня ведае.

«Яны (супрацоўнікі МУС. — РС) ведалі, што мы будзем фарбаваць дом, і праявілі ініцыятыву выдзеліць асуджаных. Мы проста ўзгаднілі час, і яны (асуджаныя. — РС) фарбавалі пад кантролем свайго начальніка», — кажа Анастасія.

Фірма працу асуджаных не аплачвала. Анастасія выказала здагадку, што наконт аплаты іхняй працы маглі паклапаціцца ў папраўчай установе. «Мы ж толькі падавалі бясплатна фарбу, валікі, пэндзлі», — удакладніла яна.

«Ва ўстановах адкрытага тыпу вызначана, куды і на якія віды працы можна пасылаць асуджаных. Як правіла, гэта калгасы або іншыя строга вызначаныя аб’екты. Зь імі заключаюцца падрадныя дамовы, ідзе аплата, і ўсё афармляецца афіцыйна. У гэтым жа выпадку, хутчэй за ўсё, мела месца своеасаблівае самаўпраўства: наўрад ці хто складаў дамовы падраду на афарбоўку дома. У пэўным сэнсе гэта можна лічыць эксплюатацыяй людзей», — пракамэнтаваў гэтую сытуацыю праваабаронца Алег Воўчак у размове з Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG