Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Чэскае пасольства ў Маскве адмовілася ад бюста Сталіна


Расейскія камуністы працягваюць абыходзіць пасольствы эўрапейскіх краін са сваімі падарункамі да дня Перамогі.

Група камуністаў прыйшла ў сераду да пасольства пад кіраўніцтвам дэпутата Дзярждумы Валерыя Рашкіна. Каб нагадаць эўрапейцам, «што салдаты ішлі ў атаку са словамі "За Родину, за Сталина!"» яны прынесьлі бюст Сталіна, копію газэты «Праўда» з траўня 1945 году і копію сьцяга Перамогі. Прэсавы аташэ прыняў толькі газэту і копію сьцяга, адмовіўшыся ад бюста. Чэскі пасол Уладзімір Рэмэк не прысутнічаў.

Раней падобная акцыя адбылася ля нямецкага пасольства. Нямецкія дыпляматы таксама прынялі толькі копію сьцяга. Да наведнікаў яны выйшлі зь невялікай затрымкай — бо апэратыўна рыхтавалі падарунак у абмен — дыпляматы выдрукавалі пакт Молатава-Рыбэнтропа і мапу падзеленай Польшчы. «Гэта таксама частка нашай агульнай гісторыі», — заўважылі нямецкія дыпляматы, маючы на ўвазе ўгоду Сталіна і Гітлера.

Расейскія камуністы паступова наведваюць пасольствы краінаў, чые лідэры ня будуць прысутнічаць на парадзе Перамогі. Чэскі прэзыдэнт Мілаш Зэман пры тым у Маскву зьбіраецца, але ў часе параду вырашыў заплянаваць сваю сустрэчу са славацкім прэм’ерам.

XS
SM
MD
LG