Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Івацэвіцкім садочку бацькоў апытваюць наконт выхаваньня па-беларуску


Бацькам у адным зь дзіцячых садкоў Івацэвічаў прапанавалі анкеты, каб высьветліць, ці жадаюць яны навучаць дзяцей па-беларуску.

Пра гэта Радыё Свабода распавёў адзін з бацькоў:

«Дзіця ходзіць у расейскамоўны садок, у нас тут беларускіх і няма. Толькі ў адным іншым садочку, здаецца, былі беларускія дні. Учора прыйшоў забіраць малога, а выхавацелі прапанавалі запоўніць анкету „На мове бацькоўскай зямлі“. Там пытаньні — ці трэба навучаць беларускай мове ў дзіцячым садку, як ставімся да арганізацыі беларускіх дзён і г. д. Відаць, калі апытваюць, то хочуць нешта ўводзіць. Бачыў некалькі запоўненых мамамі анкетаў — уразілі станоўчыя адказы...»

Анкета

Анкета

Спадар распавёў, што найбольш яму спадабалася, што ініцыятыва паходзіць зьверху:

«Калі выхавацелькі ў дзіцячым садочку прапануюць папулярызаваць мову, то гэта лепей, чым калі хто зь беларускамоўных бацькоў, бо выхавацелькам больш давяраюць, і больш станоўча адкажуць».

XS
SM
MD
LG