Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскіх вайскоўцаў сустрэлі аплядысмэнтамі на рэпэтыцыі параду ў Менску


Увечары 6 траўня ў Менску прайшла фінальная рэпэтыцыя парада з удзелам тэхнікі.

У рэпэтыцыі парада ўзялі ўдзел госьці з Расеі ды ЗША. Расейскіх вайскоўцаў сустракалі бурна, рэакцыя на амэрыканскі аркестар была розная, хтосьці ўскочыў і радасна пляскаў у далоні, а нехта асьвістваў.

6 траўня ў Беларусь прыбыў аркестар вайскова-паветраных сілаў ЗША ў Эўропе, агулам каля 40 чалавек.

Амэрыканскія вайскоўцы возьмуць удзел у сьвяткаваньні Дня Перамогі ў Менску. Пра гэта паведаміў раней прэс-сакратар галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы Міністэрства абароны Беларусі Ўладзімер Макараў на прэс-канфэрэнцыі пра сьвяточныя мерапрыемствы да Дня Перамогі.

Ён дадаў, што 70 гадоў таму ЗША як саюзьнік СССР разам зь іншымі краінамі перамаглі фашызм. На яго думку, той факт, што ў сьвяточных мерапрыемствах да Дня Перамогі будуць удзельнічаць амэрыканскія вайскоўцы, яшчэ раз сьведчыць пра беларускую палітыку міру і згоды.

9 траўня на вайсковым парадзе ў Менску траціна вайсковай тэхнікі і асабовага складу будуць расейскія.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG