Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туліпаны


Туліпаны расьцьвілі. Штовечара згортваюць пялёсткі-крылы, нібы чырвоныя матылі, каб уранку раскрыць іх насустрач сонцу радасна і ўрачыста.

Час туліпанаў навявае смутную згадку.

Зранку выходзіць на ганак гаспадыня, каб не прамінуць хвіліну, калі раскрываюцца туліпаны. Бачыць: ляжаць яны мёртвыя, вырваныя, паламаныя, зьвялыя. Застывае на імгненьне, каб стрымаць сэрца, гатовае разарвацца. Але з вачэй — ні сьлязінкі. Бо не такое гора бачыла ў жыцьці. Ідзе да кветак, выбірае. Тыя, што яшчэ можна адратаваць, садзіць, палівае. І лічыць сваю вялікую страту. Больш за дзьве сотні.

Ларыса Антонаўна Геніюш.

Якімі ж нелюдзямі трэба было стацца, каб так зьдзекавацца з Паэткі?

Туліпаны — гэта яе слова.

Ала Петрушкевіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG