Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэлым па Беларусі пратэрмінаваная запазычанасьць па зарплаце зьнізілася, але ў Менску адчувальны рост.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі, на 1 траўня па Беларусі ў 327 арганізацыях мелася пратэрмінаваная запазычанасьць па заработнай плаце перад 56,3 тысячамі працаўнікоў. Сума пратэрмінаванай запазычанасьці склала на 1 траўня гэтага году Br206,6 млрд, або 1,1% ад фонду заработнай платы па Беларусі за сакавік 2015 году.

Для параўнаньня: на 1 красавіка 2015 году ў 518 арганізацыях мелася пратэрмінаваная запазычанасьць па заработнай плаце перад 90,8 тыс. работнікаў, яе аб’ём дасягнуў Br318,8 млрд, або 1,8% ад фонду заработнай платы па рэспубліцы за люты.

Запазычанасьць па зарплаце дапушчана ва ўсіх абласьцях рэспублікі і ў Менску. Пры гэтым у Менску колькасьць камэрцыйных арганізацыяў (колькасьцю работнікаў ад 16 чалавек), у якіх ня выплацілі заработную плату своечасова, вырасла ў параўнаньні з красавіком з 17 да 23.

XS
SM
MD
LG