Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Басманны суд Масквы выклікалі хуткую дапамогу для ўкраінскай вайсковай лётчыцы Надзеі Саўчанкі.

Паведамляецца, што ёй стала блага, яна паскардзілася на болі ў грудзях і сэрцы. У судзе абвясьцілі перапынак, але празь нейкі час лекары хуткай дапамогі заявілі, што Саўчанка можа прымаць удзел у паседжаньні суду.

Басманны суд Масквы разглядае хадайніцтва сьледзтва аб працягу арышту Саўчанкі да 30 чэрвеня. Раней сёньня суд прызнаў законным, што Саўчанку не адпусьцілі на сэсію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў якасьці дэлегаткі.

Гэткім чынам, суд адмовіўся задаволіць скаргу абароны ўкраінскай лётчыцы, якую вінавацяць у датычнасьці да сьмерці двух расейскіх журналістаў пад Луганскам. Сваю віну Саўчанка адмаўляе.

Летась у сьнежні яна абвясьціла галадоўку пратэсту, якую трымала 80 дзён. У палове сакавіка лётчыца аднавіла галадоўку з патрабаваньнем зьмяніць ёй меру стрыманьня.

XS
SM
MD
LG