Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантактная група і лідэры сэпаратыстаў у «Прэзыдэнт-гатэлі»


Уладзіслаў Дайнега у Менску

Уладзіслаў Дайнега у Менску

У «Прэзыдэнт-гатэлі» пачалося паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе. Сустрэча адбываецца ў фармаце Расея — Украіна — АБСЭ.

У сустрэчы бяруць удзел прадстаўніца АБСЭ Гайдзі Тальявіні, прадстаўнік прэзыдэнта Ўкраіны Леанід Кучма і спэцпрадстаўнік Расеі Азамат Кульмухаметаў.

Прадстаўнікі так званых «ДНР» і «ЛНР» Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнега таксама прыбылі ў «Прэзыдэнт-гатэль».

Як заявіў журналістам Дзяніс Пушылін, «паседжаньні ўсіх чатырох працоўных падгрупаў пачнуцца ў другой палове дня».

Паводле прэс-сакратара Леаніда Кучмы Дар’і Аліфэр, асноўная задача сустрэчы — у тым, каб запусьціць працу падгрупаў па бясьпецы, палітычным, эканамічным і гуманітарным складніках Менскага пагадненьня. Каардынатарамі гэтых падгрупаў будуць прадстаўнікі АБСЭ.

14.50 Прэс-сакратар Леаніда Кучмы паведаміла журналістам, што пачалося паседжаньне з удзелам прадстаўнікоў трохбаковай кантактнай групы і прадстаўнікоў «ДНР» і «ЛНР» Дзяніса Пушыліна і Ўладзіслава Дайнэгі.

Прэзыдэнт-гатэль

Прэзыдэнт-гатэль

XS
SM
MD
LG