Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі пацьвердзіў сёньняшнюю сустрэчу групы па Данбасе ў Менску


Паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне 10 лютага ў Менску.

Паседжаньне трохбаковай кантактнай групы па Ўкраіне 10 лютага ў Менску.

Перамовы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Луганскай і Данецкай абласьцях, акупаваных расейскімі вайскоўцамі і прарасейскімі баевікамі, адбудуцца за зачыненымі дзьвярыма.

Міністэрства замежных спраў Беларусі пацьвердзіла правядзеньне сустрэчы кантактнай групы па Ўкраіне ў сераду ў Менску.

«Беларускі бок рыхтуе правядзеньне 6 траўня сустрэчы кантактнай групы па Ўкраіне», — паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» прэсавы сакратар МЗС Дзьмітры Мірончык.

Паводле яго слоў, сустрэча кантактнай групы адбудзецца ў «Прэзыдэнт-гатэлі» ў Менску ў другой палове дня.

«Сустрэча пройдзе ў закрытым рэжыме. На дадзены момант мерапрыемстваў для СМІ не заплянавана», — сказаў Дзьмітры Мірончык.

У сустрэчы прымуць удзел прадстаўніца АБСЭ Гайдзі Тальявіні, прадстаўнік прэзыдэнта Ўкраіны Леанід Кучма і спэцпрадстаўнік Расеі Азамат Кульмухаметаў, а таксама прадстаўнікі так званых ДНР і ЛНР.

Папярэдняя вочная сустрэча Трохбаковай кантактнай групы адбывалася ў Менску 11–12 лютага падчас сустрэчы прэзыдэнтаў у «нармандзкім фармаце». Да траўня група рэгулярна працавала ў фармаце відэаканфэрэнцыяў. Апошняя зь іх адбылася 29 красавіка.

29 красавіка былі абмеркаваныя ключавыя пункты Менскіх дамоўленасьцяў — спыненьне агню, адвод цяжкіх відаў узбраеньня, вызваленьне закладнікаў. Абмяркоўвалася пастаўка ўкраінскай і міжнароднай гуманітарнай дапамогі ў Данецк і Луганск, а таксама дээскаляцыя сытуацыі ў Шырокінам пад Марыюпалем і прапановы ўкраінскага боку пра адвод танкаў, гармат, мінамётаў калібрам менш за 100 мм.

XS
SM
MD
LG