Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 6 траўня: сустрэча кантактнай групы па сытуацыі ў Данбасе


 Купалле-2009. Горадня.

Купалле-2009. Горадня.

Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

У Менску чакаецца сустрэча ўдзельнікаў трохбаковай кантактнай групы па сытуацыі ў Данбасе з прадстаўнікамі так званых «ДНР» і «ЛНР». Пачатак а 14:00.

Басманны суд Масквы разгледзіць пытаньне аб падаўжэньні арышту ўкраінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанкі. Сьледчы камітэт Расеі просіць суд працягнуць арышт Саўчанкі да 30 чэрвеня.

Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства «Жыцьцё паўторыцца вераю...», прысьвечанае закрыцьцю выставы «Рыгор Барадулін. Прыходзім, каб знайсьці сябе ў жыцьці...». Выстава створаная да 80-годзьдзя зь дня нараджэньня паэта. У рамках імпрэзы адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага. Месца правядзеньня — Літаратурны музэй імя Максіма Багдановіча (вул.Багдановіча, 7А). Пачатак у 18:00.

Да 70-годзьдзя сьвяткаваньня Дня Перамогі Музэй гісторыі беларускай літаратуры і Музэй гісторыі беларускага кіно прадстаўляюць праект «Праўда вайны: літаратура і кіно». У рамках праекту ў Музэі гісторыі беларускага кіно адбудуцца выставы, прысьвечаныя пісьменьнікам, якія ў сваёй творчасьці закранулі тэму вайны, і паказы фільмаў па іх творам. 6 траўня ў 15.00 пакажуць фільм «Франц + Паліна» (паводле аповяду Алеся Адамовіча «Нямко»)

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1856 — нарадзіўся Зыгмунд Фройд, стваральнік тэорыі псыхааналізу.

1861 — нарадзіўся Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1913 году.

1903 — памёр Аляксандар Станкевіч, беларускі праваслаўны царкоўны дзяяч, гісторык, публіцыст.

1904 — нарадзіўся Паўлюк Трус, беларускі паэт.

1905 — нарадзіўся Юрка Гаўрук, беларускі перакладчык, крытык, паэт і рэжысэр. У 1935 годзе рэпрэсаваны, на 8 гадоў пазбаўлены волі; больш за 20 гадоў працаваў на розных работах у Карэліі, Усходняй Сыбіры, Комі АССР.

1926 — памёр Казімір Сваяк, беларускі паэт, каталіцкі сьвятар.

1934 — памёр Мікола Вяршынін, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, консул БНР у Празе.

1949 — памёр Марыс Мэтэрлінк, бэльгійскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1911 году.

1953 — нарадзіўся Тоні Блэр, лідэр Лейбарысцкай партыі, прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі гэтай краіны з 1997 па 2007.

1966 — у Менску ўрачыста адкрыўся новы Палац спорту.

1992 — памерла Марлен Дзітрых, нямецкая і амэрыканская акторка.

Цытата:

Я хацеў бы зірнуць ў твае вочы, Там тайніцу душы адчытаць, І ў трывожнай жыцьцёвай паўночы, Я хацеў бы ў іх праўды шукаць... Разгарнуць твае чорныя косы, Цалаваць а паўночнай цішы, На твар вызваць сьлязістыя росы, Аддзяліці твой дух ад душы. Сьлед іроніі з вусначкі сьцерці, Заглыбіцца да язьні на дно, - Для заблуднага сьвету умерці І стварыці вясельле адно. Не таі, не віляй — а прызнайся, Што таёмна ты любіш мяне, - А ці я... Ты мяне не пытайся: Прада мной ты на яве і ў сне. Дай душу мне тваю — больш ня трэба, Творчы дух ты народу аддай, І тай жыйма абое для неба, І сваім ты мяне называй.

Казімір Сваяк, «Эрас і Псіхея»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG