Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь беларускіх нітак наткалі 10 тыс. км георгіеўскай стужкі


георгіеўская стужка

георгіеўская стужка

Расейскае прадпрыемства «Казанскі тэкстыль» выткала 10 мільёнаў мэтраў чорна-аранжавай стужкі зь нітак, вырабленых беларускім дзяржаўным канцэрнам «Белнафтахім».

Пра гэта Радыё Свабода паведаміла бухгальтарка ткацкай фабрыкі Юлія Сілівёрстава:

«Гэтую стужку вельмі шмат замаўляюць. І Санкт-Пецярбург, і Масква, і Казань — уся Расея. Падчас сьвятаў, зьвязаных зь Перамогай, стужкі будуць раздаваць бясплатна. Але мы робім не бясплатна, нам плацяць выканкамы, грамадзкія арганізацыі, арганізацыі з абмежаванай адказнасьцю, тэлевізійныя кампаніі. Вельмі шмат замаўляюць».

Паводле Юліі Сілівёрставай, замова на 10 мільёнаў мэтраў георгіеўскай стужкі ўжо выкананая, тавар прададзены.

Георгіеўская стужка — аранжава-чорная стужка, якая ўжывалася ў афармленьні шэрагу вайсковых узнагародаў Расейскай імпэрыі і СССР. Зь 2005 году ў Расеі пачалі ладзіць грамадзкія акцыі раздаваньня такіх стужак, прысьвячаючы іх Дню Перамогі. Ад пачатку расейска-ўкраінскага канфлікту георгіеўская стужка актыўна выкарыстоўваецца сэпаратыстамі ў Крыме і Данбасе, баевікамі і прыхільнікамі палітыкі Ўладзімера Пуціна.

XS
SM
MD
LG