Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Калавур прагназуе гадавую інфляцыю ў памеры 16 працэнтаў


Павал Калаўр

Павал Калаўр

Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Павал Калавур падкрэсьліў, што цяперашні курс беларускага рубля — справядлівы.

Павал Калавур не выключае, што інфляцыя ў Беларусі па выніках 2015 году будзе ніжэйшая за 16% пры спрыяльнай макраэканамічнай сытуацыі.

«Калі макраэканамічныя ўмовы будуць захаваныя на цяперашнім узроўні, то мы ў стане забясьпечыць тэмп росту інфляцыі ў межах зададзеных парамэтраў і па ніжняй мяжы 16%», — сказаў Калавур на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.

Ён таксама адзначыў, што калі макраэканоміка будзе больш спрыяльная, то інфляцыя можа быць і меншая за 16%.

У Беларусі за студзень-сакавік 2015 году інфляцыя склала 4,9%, у сакавіку ў параўнаньні зь лютым — 0,8%.

У 2015 годзе, згодна з макрапрагнозам, інфляцыя ў Беларусі не павінна перавысіць 12%. Разам з тым Нацыянальны банк Беларусі вызначыў мэтавы арыенцір па інфляцыі ў 2015 годзе на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленьнем у памеры 2%.

У 2014 годзе інфляцыя склала 16,2% пры прагнозным паказчыку 11%.

Паводле Калавура, Нацбанк Беларусі сёлета не праводзіў валютных інтэрвэнцыяў для падтрыманьня курсу нацыянальнай валюты.

Павал Калавур падкрэсьліў, што цяперашні курс беларускага рубля справядлівы, ён сфармаваны зыходзячы з попыту і прапановы.

XS
SM
MD
LG