Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыхтуецца замена ў кіраўніцтве Ўзброеных сіл ЗША


 Джозэф Данфорд
Джозэф Данфорд

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама рыхтуе замену ў кіраўніцтве Аб’яднанага Камітэту начальнікаў штабоў ЗША.

Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай адміністрацыі. Чакаецца, што новым старшынёй Камітэту можа стаць генэрал Джозэф Данфорд, замяніўшы на гэтай пасадзе Марціна Дэмпсі. Аб новым прызначэньні могуць аб’явіць у бліжэйшы час.

Для Марціна Дэмпсі другі двухгадовы тэрмін знаходжаньня на найвышэйшай пасадзе ў амэрыканскіх узброеных сілах заканчваецца ўвосень.

59-гадовы Данфорд камандуе цяпер марской пяхотай ЗША, раней ён узначальваў Міжнародныя сілы садзейнічаньня бясьпецы ў Аўганістане. У 2003-2004 гадах ваяваў у Іраку, дзе атрымаў мянушку «Баявы Джо».

У адміністрацыі амэрыканскага прэзыдэнта таксама паведамілі, што намесьнікам Данфорда можа стаць цяперашні кіраўнік Транспартнага камандаваньня ўзброеных сіл ЗША генэрал Пол Селва.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG