Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пан Гі Мун прыедзе на парад у Маскву


Пан Гі Мун

Пан Гі Мун

Перад гэтым генэральны сакратар ААН наведае Гданьск і Кіеў.

Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун 9 траўня прыбудзе ў Маскву для ўдзелу ў сьвяткаваньнях 70-годзьдзя Перамогі ў Другой сусьветнай вайне ў Эўропе. Пра гэта паведаміў ягоны прэсавы сакратар Стэфан Дзюжарык.

Паводле яго слоў, па дарозе ў Маскву Пан Гі Мун плянуе зрабіць два прыпынкі ў польскім Гданьску і ў Кіеве 7 і 8 траўня адпаведна. Чакаецца сустрэча генэральнага сакратара ААН з прэзыдэнтамі Браніславам Камароўскім і Пятром Парашэнкам.

Дзясяткі сусьветных лідэраў адмовіліся ад запрашэньняў прыняць удзел у сьвяточных мерапрыемствах да Дня Перамогі ў Маскве 9 траўня. Міжнародная супольнасьць асуджае дзеяньні Крамля ў дачыненьні да Ўкраіны, пачынаючы ад анэксіі Крыму і заканчваючы ўзброенай і фінансавай падтрымкай сэпаратыстаў у Данбасе, але афіцыйная Масква віну не прызнае.

XS
SM
MD
LG