Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьміцер Дашкевіч: «Наяўнасьць Статкевіча ў калёніі падымала там градус палітычных размоў»


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч прайшоў за час адседкі праз такі ж суд, які сёньня зьведаў Мікалай Статкевіч.

«Як былы вязень скажу, што ў Мікалая Статкевіча, самага вядомага палітвязьня, які кідаў асабісты выклік Лукашэнку, было толькі два шляхі з калёніі: альбо крытая турма, альбо раскрутка на яшчэ год ці нават два. Таму тое, што турма толькі да званку — хаця б гэта радуе. Больш верагодна, што чалавек праз год і 7 месяцаў выйдзе на волю. Але што да самога асуджэньня, то тут ўсё подла і зразумела. Ніхто з зонаўскага кіраўніцтва ня возьме на сябе адказнасьць, каб Статкевіч хадзіў па зоне сярод двух тысяч асаджаных і пра нешта зь імі размаўляў. Ужо сама па сабе ягоная наяўнасьць ў зоне ўздымае градус палітычных размоў, а гэтага ў калёніі ня трэба. Таму яго ізалявалі для сёньняшняй зонаўскай сыстэмы цалкам лягічна».

Былы кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч мусіць сядзець у турме ў «крытцы» ў пагоршаных умовах 1 год, cем месяцаў і 15 дзён, то бок да канца тэрміну зьняволеньня. Статкевіч быў асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня нібыта за арганізацыю вулічных беспарадкаў 19 сьнежня 2010 году.

XS
SM
MD
LG