Лінкі ўнівэрсальнага доступу

памыцца без вады магчыма.

у Афрыцы мыюцца мачою вярблюда.

нанайцы мыюцца сваім потам, пакуль таньчаць каля вогнішча ў кажухах, а потым прамоклыя кажухі скідаюць і адзяваюць сухое.

ёсьць спосаб ачысьціць скуру глінай...

гэта ўсё прыходзіла мне да галавы, калі я назіраў, як з майго крана ільецца кіпень і больш нічога.

вярблюда ў мяне няма.

таньчыць у кажуху — ніякага жаданьня.

і я ня быў настроены, каб у двары шукаць гліну, таму паехаў у краму і набыў дзьве вялізарныя бутлі вады.

па дарозе ўзгадаў, што ў старажытныя часы эгіпецкія жанчыны наносілі на галаву кашэчыя сцакі і так сядзелі пад сонцам, асьвятляліся.

а.і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG