Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За два месяцы Беларусь страціла 900 мільёнаў даляраў на экспарце ў Расею


Каб выправіць сытуацыю з агульным аб’ёмам зьнешняга гандлю, які ад пачатку 2015 году ўпаў на 30,1%, урад Беларусі мае намер экспартаваць у Кітай, Афрыку, Індыю і Паўднёвую Амэрыку.

Беларусь хоча дывэрсыфікаваць экспарт і не спадзявацца толькі на расейскі рынак, дзе сёлета толькі за два месяцы страціла каля 900 мільёнаў даляраў. Пра гэта заявіў у інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню прэм’ер Андрэй Кабякоў.

Кабякоў сказаў, што «пастаўленая задача, каб прыйсьці да ўзроўню экспарту ў 5 мільярдаў даляраў у такія краіны, як Кітай, Індыя, Інданэзія, краіны Паўночнай Афрыкі, Лацінскай Амэрыкі».

«Урад вызначыў 56 краінаў у якасьці пэрспэктыўных рынкаў для сваёй прадукцыі», — заявіў Кабякоў. Пры гэтым ён паведаміў, што «за два месяцы гэтага году на гэтыя 56 пэрспэктыўных рынкаў мы адправілі прадукцыі на 107 мільёнаў больш, чым у мінулым годзе».

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі Беларусі ў студзені-сакавіку 2015 году склала 501,4 мільёна даляраў ЗША (у студзені-сакавіку 2014 году — 314 мільёны даляраў са знакам мінус).

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG