Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей: Беларусь наладжвае адносіны з Эўразьвязам і ЗША


Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

Крокі па наладжваньні адносінаў з ЭЗ і ЗША робяцца кожны дзень, паведаміў у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей.

Гэтыя крокі, паводле яго слоў, могуць быць і нябачнымі, «вядзецца фармальная і нефармальная праца» з амэрыканскімі і эўрапейскімі партнэрамі, заявіў спадар Макей:

«Мы першапачаткова былі праціўнікамі якога-небудзь ціску на Беларусь. Спатрэбіўся некаторы час, каб зразумець, што Беларусь ня будзе дзейнічаць ні па ўказцы з Вашынгтона, ні па ўказцы з Брусэля, ні па ўказцы з Масквы ці якой-небудзь іншай сталіцы геапалітычнай дзяржавы. Мы будзем дзейнічаць, зыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў».

Па словах кіраўніка МЗС Беларусі, сёньня «лёгіка дыялёгу, лёгіка партнэрскіх узаемаадносінаў пераважае ў нашых кантактах з Эўропай і ЗША».

«Мы на справе робім шэраг канкрэтных крокаў, якія зьяўляюцца вельмі значнымі і для Беларусі, і для нашых зьнешніх партнэраў, каб стварыць пазытыўную атмасфэру ў адносінах», — заявіў Макей.

Ён адзначыў, што Беларусь ужо прызнаецца ў Эўропе як дзяржава, якая зьяўляецца «донарам стабільнасьці, а не прычынай канфліктагеннасьці».

XS
SM
MD
LG